Вы тут

Паўла Севярынца аднавілі ў ПЭН-цэнтры

Еўрарадыё

Літаратара і палітычнага дзеяча Паўла Севярынца аднавілі ў складзе сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра. На агульным сходзе арганізацыі, які праходзіць сёння ў Мінску, за такое рашэнне прагаласавала болей за палову ўдзельнікаў.

Павел Севярынец быў выключаны з арганізацыі з прычыны таго, што колькі гадоў запар не плаціў чаленскіх унёскаў. Ён матываваў гэта нязгодай з тым, што ПЭН-цэнтр нібыта займаецца прапагандай гомасэксуалізму.

За колькі дзён да з’езду Севярынец выступіў з адкрытым лістом, у якім заклікаў прыбраць з Рады арганізацыі “марксісцкіх камісараў”. Ён выступіў супраць гомасэксуалаў, феміністак, масонаў, якія на яго думку апанавалі ПЭН-цэнтр. Таксама Севярынец заявіў, што адбываецца пераслед хрысціянскіх літаратараў, якіх не прымаюць у арганізацыю.

Разам з Севярынцам адноўленыя ў ПЭН-цэнтры Сямён Букчын і Сяргей Шапран.

Удзельнікі сходу, якія галасавалі супраць Севярынца, пакінулі імпрэзу і цяпер няма кворуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.