Паўабаронца БАТЭ: Пасля ўсіх падзеяў не магу назваць расіян братамі

Адказваючы на пытанне карэспандэнта by.tribuna.com, футбаліст адзначыў:

“Мяне гэта кранае. Кожнага ўкраінца гэта кранае. Страшна. Страшна, што ў 21 стагоддзі мы дакаціліся да таго, што ваюем. І з кім? Гэта страшна. Што яшчэ сказаць?... Да Харкава дзвесце кіламетраў, але я ўсё роўна непакоюся за маму. Страшна... І з кім ваюем? З рускімі. Беларусь, Расія, Украіна лічыліся брацкімі краінамі. А цяпер у украінцаў і расіян канфлікт”...

by.tribuna.com: Пасля таго, што адбылося ты можаш назваць расіян братамі?

Андрэй Якаўлеў: Шчыра... Не. Пасля ўсіх падзей — не. Не ведаю, чаму. Проста на ўзроўні адчуванняў. Нашы людзі паміраюць. Страшна глядзець. Я не радыкальны нацыяналіст, у мяне няма жадання ісці на рускіх з нажом, але ўсё, што адбываецца непрыемна... Хоць думаю, рускія сядзяць у сябе і таксама крыўдзяцца на нас. Праўда, навошта ім крыўдзіцца? Забралі сабе Крым і крыўдзяцца... Хутчэй бы ўсё гэта скончылася.

Нагадаем, Андрэй Якаўлеў перайшоў у БАТЭ з “Слуцка” 6 жніўня. У складзе барысаўчан ён вызначыўся голам у вароты “Нафтана” і галявой перадачай у матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць “Слована”. 

Фота: ex-press.by