Вы тут

Пасяджэнне суда па справе Аляксандра Івуліна доўжылася ўсяго 10 хвілін

Аляксандр Івулін

Спрэчкі бакоў, якія чакаліся ў аўторак на працэсе над спартовым журналістам Аляксандрам Івуліным, не адбыліся. Пасяджэнне доўжылася менш за 10 хвілін, паведамляе Медыязона.

Суддзя пытала пра супрацоўніцтва Івуліна з выданнем Tribuna, але ён адказаў, што там ужо не працуе. Журналіст таксама заявіў хадайніцтва з падачы суддзі — папрасіў вярнуць канфіскаваныя ноўтбукі, тэлефон і падарункі прыхільнікаў.

Суд над Аляксандрам Івуліным працягнецца заўтра.

Нагадаем, спартовага журналіста і гульца футбольнага клуба "Крумкачы" затрымалі ў пачатку чэрвеня 2021 года. Суд над ім пачаўся напярэдадні. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 КК РБ). У першы дзень працэсу стала вядома, што "Мінсктранс" выставіў Івуліну іск на суму 39 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.