Пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расію на фоне санкцый нечакана скараціліся

Праз скарачэнне паставак імпартных прадуктаў Беларусь вымушаная закрываць дэфіцыт ўласнай прадукцыяй / БЕЛТА
Праз скарачэнне паставак імпартных прадуктаў Беларусь вымушаная закрываць дэфіцыт ўласнай прадукцыяй / БЕЛТА

У Расіі кажуць пра скарачэнне паставак беларускіх прадуктаў. Пра гэта, у прыватнасці, заявіў у інтэрв'ю ТАСС кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

У яго спыталі пра праблемы з беларускімі прадпрыемствамі, для якіх раней закрывалі рынак праз невыкананне нормаў. Паводле слоў Данкверта, "мы больш адкрываем для паставак беларускія прадпрыемствы, чым закрываем". Але пры гэтым пастаўкі беларускіх прадуктаў не павялічваюцца.  

"Нават наадварот — імпарт мяса і малака з Беларусі знізіўся прыкладна на 5-7%", — заўважыў Данкверт. Ён выказаў здагадку, што гэта можа быць звязана з закрыццём межаў Беларусі з Украінай і Польшчай. Менш зрабілася імпарту для ўнутранага рынку. Недахоп прадуктаў на паліцах беларускіх крамаў пачалі закрываць прадукцыяй уласнай вытворчасці. Адпаведна скарацілася доля прадукцыі, якую можна было б прапанаваць на экспарт.  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова з пачатку вайны і ўвядзення санкцый разважаў на тэмы сусветнага голаду і магчымасцяў беларускага АПК. Літаральна напярэдадні падчас паездкі ў Віцебскую вобласць ён казаў, што "для сельскай гаспадаркі наступіў залаты век" і што беларускім сялянам "трэба кроў з носа гэты і наступны год спрацаваць добра ў сельскай гаспадарцы, таму што ваша прадукцыя, асабліва за межамі краіны, каштуе вялікіх грошай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі