Пасля затрымання цішотак "ПСІХО3%" у краму symbal.by прыйшлі з праверкай

Пасля нядаўняга затрымання ў Мінску цішотак з надпісам "ПСІХО3%", у краму symbal.by на праспекце Машэрава прыйшлі з праверкай. Гэта былі падатковыя інспектары і міліцыянеры з аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РАУС сталіцы.

Праверка працягвалася чатыры гадзіны, была забрана частка бухгалтарскіх дакументаў. Як піша кіраўнік крамы Павел Белавус на сваёй старонцы ў Facebook, супраць крамы вядзецца адміністрацыйны працэс па факце затрымання ў кур'ера згаданых цішотак, можа быць заведзена адміністратыўная справа па факце парушэння правілаў перавозкі матэрыяльных каштоўнасцяў.

Белавус падкрэслівае, што "абсалютна ўся, у тым ліку і затрыманая прадукцыя, у нашай краме прадаецца абсалютна легальна і мае дакументы, кожная капейка атрыманая ад пакупнікоў праходзіць праз касу і за яе сплочаныя ўсе падаткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.