Міліцыя забрала ў крамы symbal.by больш за 400 цішотак з надпісам "ПСІХОЗ%"

Міліцыя забрала ў крамы symbal.by больш за 400 цішотак з надпісам "ПСІХОЗ%"

Увечары 12 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёна Мінска забралі 419 цішотак з надпісам "ПСІХОЗ%" у кур'ера крамы symbal.by Максіма Блізнюковіча. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку прадпрымальнік Павел Белавус

Блізнюковіч вёз цішоткі з вытворчасці ў краму, калі міліцыянты спынілі яго машыну за 100 метраў ад крамы на праспекце Машэрава. Яму сказалі, быццам такі ж чырвоны "Пежо", як у кур'ера, праходзіць праверку па ДТЗ і папрасілі праехаць у Савецкі РАУС. Там яны праверылі машыну і знайшлі цішоткі. У кур'ера былі пры сабе накладныя на тавар. 

"Міліцыянеры сказалі, што ім трэба забраць гэтыя цішоткі на праверку і склалі пратакол вымання. Копій пратакола не далі і сказалі чакаць, што з намі звяжуцца. Павел Белавус, дырэктар крамы ў 19.30 пад'ехаў у Савецкі РАУС для разбіральніцтва. Яму таксама не далі ніякіх пратаколаў і дакументаў на падставе чаго забралі цішоткі і сказалі чакаць, што з намі звяжуцца ў іншыя дні", — піша кіраўнік symbal.by .

"Выбачаемся перад усімі кліентамі, якія чакаюць сваіх замоў. Гэта ўсё ПСІХОЗ%", — з сарказмам адзначае Белавус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі