Вы тут

Пасля слоў Лаўрова пра Гітлера расійскага пасла выклікалі ў МЗС Ізраіля

Сяргей Лаўроў / kommersant.ru

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю італьянскай Mediaset дапусціў шэраг скандальных выказванняў. "Ён [прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі] вылучае аргумент: якая ў іх можа быць нацыфікацыя, калі ён яўрэй, кажа Лаўроў. — Магу памыліцца, але ў Гітлера таксама была яўрэйская кроў. Гэта абсалютна нічога не значыць. Мудры яўрэйскі народ кажа, што самыя заўзятыя антысеміты, як правіла, яўрэі".

Міністр замежных спраў Ізраіля Яір Лапід назваў "недаравальнымі", "абуральнымі" і "грубай гістарычнай памылкай" такія выказванні. Паводле яго слоў, "сказаць, што Гітлер быў яўрэем, тое самае, што сказаць, што яўрэі забівалі самі сябе".

Расійскага пасла выклікалі ў МЗС Ізраіля. Ад Сяргея Лаўрова чакаюць прабачэнняў.

Скандальнае інтэрв'ю Лаўрова з'явілася на фоне вайны ва Украіне і абвінавачванняў Расіі ў ваенных злачынствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.