Пасля скандалу з арэндай сажалкі ля Гомеля чыноўнікі сустрэнуцца з пратэстоўцамі

Арандатар сажалкі Віктар Крот

Арандатар сажалкі Віктар Крот / Гомельскі аблвыканкам

Чыноўнікі Гомельскага аблвыканкама сустрэнуцца з жыхарамі, незадаволенымі тым, што сажалку ў вёсцы Цыкуны пад Гомелем здалі ў арэнду. Адпаведнае рашэнне прыняшў старшыня аблвыканкама Іван Крупко, паведамляецца ў тг-канале ведамства.

Пасля звароту дачнікаў Крупко і інспектар па рэгіёне Юрый Горлаў сустрэліся з арандатарам штучнай сажалкі ў вёсцы Цыкуны Віктарам Кратом. Паведамляецца, што чыноўнікі выслухалі яго пазіцыю, вывучылі абгрунтаванасць абвінавачанняў з боку дачнікаў, а таксама даведаліся планы па добраўпарадкаванні сажалкі.

"Праца будзе арганізаваная згодна з заключаным дагаворам, усё павінна быць паводле закону. Бліжэйшым часам на месцы правесці агульны сход, запрасіць на яго ўсіх зацікаўленых. Пра дату і час яго правядзення загадзя паведаміць", — распарадзіўся старшыня аблвыканкама.

Як раней расказвала Еўрарадыё, сажалку ў Цыкунах планавалі здаць у арэнду яшчэ ў 2021 годзе, але тады мясцовыя жыхары адстаялі яе. Цяпер ТАА "Грынплейс" пачаў ужо работы па зачыстцы берагавой лініі, дзе плануецца пабудаваць комплекс будынкаў (у тым ліку дзевяць двухпакаёвых дамкоў) для паслуг "рэкрэацыйнага рыбаводства".

Мясцовым жыхарам забаранілі купацца, і за адну нядзелю там аштрафавалі 42 чалавекі. Міліцыю выклікала Валянціна Гусева — сястра арандатара сажалкі Віктара Крата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі