Пасля гібелі двух пілотаў у Баранавічах адмянілі свята горада

Пасля гібелі двух пілотаў у Баранавічах адмянілі свята горада

Пасля гібелі двух пілотаў у Баранавічах адмянілі свята горада. 19 траўня ў горадзе ўпаў вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130, загінулі лётчыкі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. Яны выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт, калі выявілася тэхнічная няспраўнасць. "Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта", — паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі апублікаваў зварот да гараджан, у якім паведаміў, што з-за трагедыі "усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках свята "Баранавіцкая вясна" 21-22 траўня, адмененыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі