Пасля ДТЗ у Магілёўскай вобласці 6 чалавек трапілі ў бальніцу

Месца здарэння

Месца здарэння / Telegram

ДТЗ адбылося а 9:20 на 57 км аўтадарогі “Орша - Шклоў - Магілёў” паблізу вёскі Літоўск. 65-гадовая кіроўца аўтамабіля Honda, па версіі Дзяржаўтаінспекцыі, для абгону выехала на сустрэчную паласу. У гэты час адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем Peugeot.

У выніку кіроўца і 74-гадовая пасажырка Peugeot, а таксама кіроўца і трое пасажыраў Honda (33-гадовая жанчына, 9-гадовы хлопчык і 11-гадовая дзяўчынка) былі шпіталізаваныя.

Прадстаўнікі ДАІ падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі здарэння былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзяцей перавозілі ў дзіцячых крэслах. Гэта дапамагло пазбегнуць больш сур'ёзных наступстваў. 

Цяпер на месцы аварыі працуюць следчыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі