Як паведамляе сайт auto.onliner.by са спасылкай на ДАІ, кіроўца на грузавым ГАЗе ехаў па вуліцы Алібегава. Па датычнай траекторыі ён зачапіў прыпаркаваны Ford Sierra. Адразу пасля аварыі ён з'ехаў. А крыху пазней той жа грузавік сутыкнуўся з BMW 5-Series на вуліцы Гарэцкага.
Інспектары выехалі на месца здарэння і знайшлі ГАЗ. Аднак кіроўцы ў кабіне не было, толькі нейкі мужчына ўцякаў у поле. Даішнікі вырашылі, што гэта магчымы вінаваўца аварый, і пабеглі за ім.
Заўважыўшы пагоню, мужчына забраўся на апору ЛЭП і крычаў, што скончыць жыццё самагубствам. Да месца здарэння прыбылі машыны выратавальнікаў, міліцыі, "хуткай". Пазней з'явілася і жонка кіроўцы — як выявілася, яны некалькі гадзін таму пасварыліся. На ўгаворы мужчына не паддаваўся, заставаўся на апоры лініі электраперадач. Потым ён распрануўся, злез і нават здолеў уцячы ад міліцыянтаў.
Затрымалі парушальніка ў прыватным сектары. Як выявілася, ДТЗ здзейсніў 32-гадовы мінчук. На яго склалі 5 пратаколаў па лініі ДАІ. Не выключана, што яго чакае адказнасць і за тое, што адбывалася пасля аварыі.
Фота — onliner.by