У Польшчы незадаволеныя прысудам кіроўцу-беларусу

24 чэрвеня суддзя прысудзіў беларускага кіроўцу да 5 гадоў турмы і 10-гадовай забароны на кіраванне аўтамабілем. Пасля суду бацькі ахвяраў не хавалі свайго расчаравання прысудам вінаватаму ў трагедыі, паведамляе сайт tvn24.pl.


“Ён забраў жыццё ў нашага дзіцяці. Яму было ўсяго 22 гады”, — сказала маці адной з ахвяраў.


“Гэта катэгарычна мала за смерць столькіх людзей і за столькі пакутаў. Гэта проста адпачынак”, — пракаментаваў прысуд бацька аднаго з пацярпелых.
 

Як раней паведамляла Еўрарадыё, беларускі кіроўца фуры з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху. Гэта і справакавала сутычку 6 аўтамабіляў, 4 з якіх былі грузавымі. Загінулі людзі. Падчас здарэння 37-гадовы беларус атрымаў толькі пералом рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі