Вы тут

Пасля адмены спектакля "Ціль" у віцебскім тэатры пачалі звальняць акцёраў

Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску / yandex.by​

Акцёрам Віцебскага нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Якуба Коласа, занятым у спектаклі "Ціль", не падаўжаюць кантракты, паведаміў "Медыязоне" акцёр Арцём Герак, які выканаў адну з роляў у спектаклі.

Акцёру і яго калегам не патлумачылі прычыну, з якой з імі скасоўваюць кантракты. Прычыну адмены спектакля акцёрскаму складу таксама не растлумачылі. 

Акрамя Герака з тэатра звальняюць акцёрак Анжэлу Баркоўскую і Юлію Крашэўскую. Наконт астатніх дакладнай інфармацыі пакуль няма.

Як паведамляла Еўрарадыё, прэм'ера спектакля "Ціль" пра адважнага правадыра галандскіх гёзаў, якія змагаліся супраць тыраніі, адбылася ў Нацыянальным акадэмічным драмтэатры Віцебска 21 лістапада. Адразу пасля прэм'еры пастаноўку знялі з паказаў. Дырэктара тэатра Аляксандра Старых спачатку выклікалі ў Мінск, пасля чаго звольнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.