У віцебскім тэатры з праграмы знялі спектакль пра паўстанне супраць тыраніі

У віцебскім тэатры з праграмы знялі спектакль пра паўстанне супраць тыраніі

У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску з афіш здымаюць спектакль "Тыль", пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Прэм'ера пастаноўкі пра адважнага правадыра галандскіх гёзаў, якія змагаліся супраць тыраніі, адбылася 21 лістапада. Спектакль паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў паводле п'есы Рыгора Горына, заснаванай на рамане Шарля дэ Кастэра

Пастаноўка рыхтавалася да 95-годдзя тэатра. На ўрачыстую прэм'еру ў мінулую нядзелю было запрошанае кіраўніцтва горада і вобласці, а таксама прысутнічаў міністр культуры.

Адразу пасля прэм'еры пастаноўку знялі з паказаў, а дырэктара тэатра выклікалі ў Мінск.

Акторы пазней паведамілі, што чыноўнікам не спадабалася фраза "Жыве Фландрыя!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі