Пасля 11 кастрычніка ў сусветным інтэрнэце магчымыя перабоі

Пасля 11 кастрычніка ў сусветным інтэрнэце магчымыя перабоі

Пасля 11 кастрычніка карыстальнікі інтэрнэту могуць сутыкнуцца са зніжэннем хуткасці працы ў Сеціве, а частка сайтаў будзе недаступная. Да гэтага можа прывесці першае ў гісторыі абнаўленне наладак абароны сусветнай сістэмы даменных імёнаў, паведамляе РБК.

Напрыканцы жніўня Карпарацыя па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі (ICANN) нагадала, што рыхтуецца змена крыптаграфічных ключоў, якія служаць абаронай для сістэмы даменных імёнаў інтэрнэту (DNS). Гэта першая такая змена ў гісторыі.

Пераход на новыя ключы (Key Signing Key, KSK) папярэдне прызначаны на 11 кастрычніка. ICANN папярэдзіла, што нейкі адсотак інтэрнэт-карыстальнікаў сутыкнецца з цяжкасцямі пры злучэнні з сайтамі. 

Дакладная дата пераходу будзе зацверджаная на пасяджэнні праўлення карпарацыі, якое пройдзе 12 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі