Пасажыра цягніка Брэст — Віцебск паранілі сувенірным нажом

Пасажыра цягніка Брэст — Віцебск паранілі сувенірным нажом

Пасажыра цягніка Брэст — Віцебск паранілі сувенірным нажом. Здарэнне адбылося ў раёне станцыі Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Як паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якавец, 40-гадоваму жыхару Жыткавіч падалося, што мужчына чапляўся да яго непаўналетняй дачкі, і ён некалькі разоў ударыў 50-гадовага жыхара Полацкага раёна сувенірным нажом у грудзі. Падчас аднаго з удараў было закранутае лёгкае.

У Мікашэвічах абодвух мужчын знялі з цягніка. Пацярпелага шпіталізавалі, а зламысніка адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У адносінах апошняга распачалі крымінальную справу па артыкуле "наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў" (ч. 1 арт. 147 КК). Мужчыне пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі