Вы тут

Пасаду прэс-сакратара МУС заняла жанчына

Фота: uvd-mo.gov.by

Пасаду прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў заняла жанчына. Новым начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС прызначаная Вольга Чамаданава.

Чамаданава — ураджэнка Мінскага раёна. Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей. Больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.

Лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне” ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».

Папярэдні прэс-сакратар Георгій Яўчар пакінуў пасаду ў канцы лістапада гэтага года. Выказвалася меркаванне, што ён быў звольнены за інцыдэнт з выбачэннямі перад скульптурай гарадавога каля будынка МУС.