Партыя БНФ хоча пікетаваць амбасаду Расіі

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў Еўрарадыё, што заяўка на пікет пададзеная ў Мінгарвыканкам.

“Гэтае размяшчэнне можа быць толькі першым крокам. Таму мы лічым, што беларускаму грамадству трэба вельмі сур’ёзна паставіцца да гэтых планаў, — каментуе Аляксей Янукевіч. — І, насамрэч, ясная, супольная і цвёрдая пазіцыя можа прымусіць як расіян адмовіцца ад размяшчэння тут гэтых вайсковых базаў, так і беларускія ўлады — перагледзець гэтыя рашэнні ці памяняць іх фармат”.

Нагадаем, пры канцы красавіка міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што новая расійская авіябаза з'явіцца ў Беларусі праз два года. І хаця пэўных планаў і рашэнняў на гэты конт яшчэ няма, на думку Янукевіча, гэта не чарговы pr-ход у палітычным гандлі, а цалкам рэальная спроба расіян узмацніць тут свой імперскі ўплыў.

Фота: www.belvpo.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі