Вы тут

Партыі хочуць фінансавання з бюджэту – а нам яно трэба?

Фота: www.intex-press.by

Напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў палітычныя партыі Беларусі нечакана загаварылі пра неабходнасць “мадэрнізацыі” закона “Аб палітычных партыях”. Больш за тое, з’явілася нават некалькі прапаноў, як канкрэтна трэба змяніць гэты закон. Сярод галоўных змен – фінансаванне палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту і выбары дэпутатаў па партыйных спісах. У адказ Мінюст стварыў працоўную групу, якая будзе распрацоўваць свае прапановы па зменах у закон “Аб палітычных партыях”.

Чаму беларусы сваімі грашыма з бюджэту павінны фінансаваць палітычныя партыі? Якім чынам і хто будзе выбіраць, якую партыю і ў якім аб’ёме фінансаваць? Ці вернуць выбары па партыйных спісах давер беларусаў да дэпутатаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч і лідар партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.