Вы тут

Партал неафіцыйнага Саюза палякаў заблакавалі ў Беларусі

Актывісты Саюза палякаў Андэжй Пачобут і Анжаліка Борыс — беларускія палітвязні

У Беларусі заблакавалі доступ да партала Znadniemna.pl. Пры спробе адчыніць яго з'яўляецца "заглушка" са спасылкай на рашэнне міністэрства інфармацыі 

Пад канец снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў гэты сайт "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Сайт піша пра гісторыю, культуру, адукацыю, жыццё польскай меншасці ў Беларусі. Вяліка ўвага надаецца навінам пра пераслед актывістаў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку старшыні арганізацыі Анжалікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута, якія з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.