Паротнікаў: ААЦ — другая па набліжанасці да Лукашэнкі спецслужба

Паротнікаў: ААЦ — другая па набліжанасці да Лукашэнкі спецслужба

Новага кіраўніка ААЦ не маглі прызначыць амаль месяц, бо адстаўка папярэдняга кіраўніцтва адбылася незапланавана. Такое меркаванне ў размове ў Еўрарадыё выказаў кіраўнік аналітычнага праекту “Belarus Security Blog” Андрэй Паротнікаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новае кіраўніцтва ў сілавых структурах. Начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтру стаў Андрэй Паўлючэнка, які перад гэтым год быў кіраўніком Службы бяспекі прэзідэнта. А кіраўніком Службы бяспекі стаў палкоўнік Дзмітрый Шахраеў, які быў намеснікам Паўлючэнкі. 

Чаму кіраўнік Службы бяспекі стаў начальнікам ААЦ? На думку Паротнікава, гэтая замена тлумачыцца вельмі лагічна:

Паротнікаў: "Па-першае, трэба зразумець, што ААЦ — гэта другая па набліжанасці да Лукашэнкі спецслужба якраз пасля Службы бяспекі прэзідэнта. Таму можа быць два варыянты, чаму менавіта начальнік Службы бяспекі"

Эксперт мяркуе, што Паўлючэнку маглі накіраваць у ААЦ як давераную асобу кіраўніка дзяржавы, каб навесці там парадак. Альбо на пасаду кіраўніка Службы бяспекі з'явілася новая кандыдатура, таму Паўлючэнку, які ні ў чым не правініўся, перамясцілі на іншую, фармальна раўназначную пасаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі