Papa Roach перанеслі выпуск альбому

Каліфарнійскія металісты Papa Roach вымушаныя перанесці выхад свайго новага альбому "Metamorphosis".  Замест меркаваных верасня-кастрычніка кружэлка выйдзе толькі ў сакавіку 2009-га году. Тым не менш, музыкі сцвярджаюць, што доўгае чаканне будзе ўзнагароджана.

Паводле словаў франтмэна калектыву Джэйкабі Шэдзікса, музыкі "самі расчараваныя адтэрміноўкай рэлізу, але ж галоўная мэта - зрабіць якасны прадукт. Таму і было вырашана папрацаваць нам дыскам яшчэ нейкі час. Гэты альбом будзе сапраўдным монстрам. Калі запіс быў скончаны і матэрыял праслухоўваўся, то не верылася, што аўтары гэтай шыкоўнасці Papa Roach. Трэба пачакаць яшчэ крыху - і ўсе ў гэтым самі ўпэўняцца".

"Metamorphosis" стане паслядоўнікам выдадзенага ў 2006-м годзе альбому "The Paramour Sessions", у запісы якога быў упершыню задзейнічаны новы гітарыст Papa Roach Тоні Палерма. Ён змяніў у складзе каманды аднаго з яе заснавальнікаў - Дэйва Бакнэра, які вымушана сышоў з гурта з-за праблемаў са здароўем.

Фота: www.rhapsody.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі