Вы тут

Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі

Папа Рымскі Францішак ​/ AFP

Папа Рымскі Францішак сказаў, што "адчувае боль ад навін пра тых, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей", паведамляе "Радыё Ватыкана".

Пра сваё стаўленне да сітуацыі з мігрантамі ў Беларусі Францішак распавёў у нядзелю, 28 лістапада, пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы. Ён таксама згадаў людзей, якія загінулі ў Ла-Маншы і Міжземным моры — тых, хто "шукаў зямлю дабрабыту, а знайшоў там магілу".

Па словах Францішака, ён моліцца за мігрантаў і ў думках знаходзіцца поруч з імі. Ён таксама падзякаваў рэлігійным і іншым установам, якія спрабуюць аблегчыць пакуты ўцекачоў.

Напрыканцы Папа Рымскі звярнуўся да грамадзянскіх і ваенных уладаў і выказаў спадзяванне, што "разуменне і дыялог нарэшце перамогуць любыя віды эксплуатацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.