Панкі Blink-182 абвясцілі аб сваім уз'яднанні

Каліфарнійскае панк-трыа Blink-182 абвясціла аб уз'яднанні. Як паведамляе Billboard, заяву аб аднаўленні творчай дзейнасці музыкі зрабілі на цырымоніі ўручэння прэмій "Грэмі", якая прайшла 8 лютага ў Лос-Анджэлесе. Каманда ўжо працуе над запісам новага альбома, а таксама плануе адправіцца ў турнэ. Па непацверджаных дадзеных, Blink-182 адправяцца на гастролі з Green Day у якасці групы падтрымкі.

Нагадаем, Blink-182 былі створаныя ў 1992 годзе гітарыстам Томам Дэлонгам, басістам Маркам Хопусам і бубначом Скотам Рэйнарам, якога пасля змяніў Трэвіс Баркер. За сваю кар'еру трыа запісала пяць альбомаў, якія разыйшліся тыражом у 12,8 мільёнаў асобнікаў. У чарце Billboard Blink-182 двойчы займалі верхні радок з кампазіцыямі "All The Small Things" і "I Miss You".

З 2005 года гурт знаходзіўся ў бестэрміновым творчым адпачынку. Дэлонг займаўся сваім праектам "Angels & Airwaves", а Хопус і Баркер стварылі групу +44. У верасні 2008 года Баркер патрапіў у авіякатастрофу, атрымаўшы цяжкае раненне.

Фота: www.hasard.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі