Panic At The Disco выпускаюць канцэртны альбом

Лас-вегаскія індзі-рокеры Panic At The Disco завершаць такі паспяховы для іх год выпускам чарговага рэлізу – канцэртнага альбома «Live In Chicago». Як відавочна з назвы, на кружэлку ўвойдзе запіс выступу музыкаў, які адбыўся ў Чыкага ўвесну гэтага года ў рамках іх гастрольнага тура ў падтрымку другога альбома «Pretty Odd».

Паралельна з аўдыёзапісам будзе выпушчаная і відэа-версія выступу. Напаўненне CD і DVD будзе паўтараць адзін аднаго – на абедзвюх кружэлках будзе па 17 песень. На DVD таксама можна будзе выявіць відэакліпы Panic At The Disco (у колькасці шасці штук), дакументальны фільм пра гурт і канцэртную фотагалерэю.

Рэліз CD/DVD «Live In Chicago» запланаваны на 1 снежня.

Фота: sandbox.goldrush.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі