Вы тут

Памёр заснавальнік TUT.by Юрый Зісер

Юрый Зісер / Facebook

17 мая ў Мінску памёр Юрый Зісер — бізнесмэн, грамадскі дзеяч і мецэнат, заснавальнік сайта TUT.by. Прычынай смерці стала працяглая хвароба — рак страўніка, з якім Зісер змагаўся апошнія некалькі гадоў.

Юрый Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, у сям'і інжынера і музыканта. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Паўночна-Заходнім палітэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці "Электронныя вылічальныя машыны". Працаваў тэхнікам і праграмістам у Львове.

У 1980-х пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, беларускім культуролагам Юліяй Чарняўскай. Разам з ёй з'ехаў у Мінск.