Памёр вядомы паэт Андрэй Дзяменцьеў

Памёр вядомы паэт Андрэй Дзяменцьеў

Памёр вядомы савецкі і расійскі паэт Андрэй Дзяменцьеў, інфармуе сайт ria.ru. Яму было 89 гадоў. Дзяменцьеў — адзін з самых вядомых савецкіх літаратараў другой паловы ХХ стагоддзя. Ён пісаў тэксты для папулярных песень, быў тэле- і радыёвядучым. Больш за дзесяцігоддзе Андрэй Дзяменцьеў рэдагаваў часопіс "Юнацтва".

Жонка паэта Ганна Пугач кажа, што яе муж вельмі хацеў дажыць да 90-годдзя (ён нарадзіўся 16 ліпеня): "У ім была сіла духу і любоў да жыцця".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі