Памёр вядомы дыджэй і кампазітар Роберт Майлз

Памёр вядомы дыджэй і кампазітар Роберт Майлз

Памёр вядомы дыджэй і кампазітар Роберт Майлз. Заснавальніку музычнага жанру дрым-хаус было толькі 47 гадоў. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, ён памёр на Ібіцы пасля непрацяглай хваробы (якая ў яго была хвароба, не паведамляецца). Майлз праславіўся ў 1995 годзе сваёй кампазіцыяй Children. Трэк разышоўся накладам больш за 2 млн асобнікаў.

Роберт Майлз нарадзіўся 3 лістапада 1969 года ў Швейцарыі ў італьянскай сям’і (яго сапраўднае імя — Раберта Канчына). Агулам ён запісаў пяць студыйных альбомаў. Дваццаць гадоў таму Майлз атрымаў музычную прэмію Brit Award за міжнародны музычны прарыў года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі