Вы тут

Памёр рэжысёр Барыс Луцэнка

Барыс Луцэнка / sb.by

5 лютага на 83-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі тэатральны рэжысёр Барыс Луцэнка. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, дзе апошнія 11 гадоў працаваў рэжысёр.

Барыс Луцэнка нарадзіўся ў Майкопе ў 1937 годзе. У 1967-м скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў рэжысёрам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра. З 2008 года быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя М.Горкага.

На сцэнах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Швейцарыіі, Германіі Луцэнка паставіў больш за 100 спектакляў. Найлепшымі яго пастаноўкамі ў ў Рускім тэатры лічаацца "Макбет" і "Гамлет", у Берліне — "Рэвізор". На кінастудыі "Беларусьфільм" зняў фільм "Раскіданае гняздо". 

Развітанне з Барысам Луцэнкам адбудзецца ў пятніцу, 7 лютага, у тэатры імя Горкага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.