Памёр польскі сенатар і сябра Беларусі Збігнеў Рамашэўскі

Збігнеў Рамашэўскі памёр у Варшаве ва ўзросце 74 гадоў. Ён легенда антыкамуністычнага руху, стваральнік падпольнага радыё "Салідарнасць", шматразовы сенатар.





Ад выходных Рамашэўскі быў у фармакалагічнай коме, шпіталізаваны. У каментары Радыё "Свабода" беларускі палітык Вінцук Вячорка, які ведаў Рамашэскага асабіста, адзначыў, што гэта чалавек, які ўвасабляў пакаленне вялікіх каштоўнасцяў. Між іншага, Рамашэўскі зусім нядаўна пабываў на кіеўскім Майдане.

Еўрарадыё выказвае спачуванне сваякам і блізкім Збігнева Рамашэўскага.