Вы тут

Памёр першы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў

Анатоль Малафееў (злева)

Памёр беларускі дзяржаўны дзеяч Анатоль Малафееў. Яму было 88 гадоў.

Малафееў знаходзіўся ва ўладзе з 1970-х, калі скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР, кіраваў Гомельскім аблвыканкамам, гомельскім, а пасля мінскім абкамам кампартыі. Быў членам ЦК КПСС. Менавіта Малафееў у часы развалу СССР кіраваў кампартыяй Беларусі.

Ужо ў незалежнай Беларусі Анатоль Малафееў стаў дэпутатам Вярхоўнага савета, а пасля стварэння Аляксандрам Лукашэнкам у 1996-м Палаты прадстаўнікоў быў яе першым спікерам. У 2004-2008 гадах быў членам Савета Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.