Памёр Міларад Павіч

30 лістапада ад інфаркту на 81-м годзе жыцця памёр сербскі пісьменьнік Міларад Павіч, паведамляе Радыё "Свабода". Павіч быў адным з найбольш вядомых і перакладаных сучасных сербскіх пісьменнікаў — дзякуючы раману “Хазарскі слоўнік”, выдадзенаму 25 гадоў таму.

Акадэмік і шанаваны знаўца сербскай літаратуры, Павіч да пенсіі быў прафесарам універсітэту ў Новым Садзе.

Павіч быў адным з найактыўнейшых перакладчыкаў расійскіх класікаў, а таксама аўтарам дзясятка раманаў, шматлікіх апавяданняў, драмаў, эсэ.

Фота: Радыё "Свабода"