Памёр легендарны савецкі разведчык-нелегал беларус Міхаіл Мукасей

На 102-м годзе жыцця памёр легендарны савецкі разведчык-нелегал Міхаіл Мукасей. Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс” паведаміў кіраўнік прэс-бюро Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Іваноў. Міхаіл Мукасей нарадзіўся ў 1907 годзе ў беларускай вёсцы Замосце. Працаваў у разведцы з канца 1930-х гадоў. У час вайны знаходзіўся ў ЗША, дзе пад выглядам савецкага віцэ-консула збіраў розную інфармацыю.

З 1950-х гадоў пад псеўданімам “Зефір” Мукасей і яго “жонка” Эльза працавалі пад выглядам нелегалаў у розных краінах свету. Па вяртанні ў Савецкі Саюз ў 1977 годзе разведчыкі займаліся выхаваннем маладых шпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі