Памёр ксёндз Юзаф Булька

9 студзеня 2010 г. памёр ксёндз Юзаф Булька. На працягу многіх гадоў ён нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі. 27 снежня мінулага года святару споўнілася 84 гады Зямное жыццё ксяндза завяршылася ў адной з мінскіх бальніц пасля паўторнай аперацыі на сэрцы, якая была праведзена 7 студзеня, — паведамляе сайт "Рыма-Каталіцкі касцёл у Беларусі".

Пахавальная святая Імша і пахаванне святара адбудзецца ў панядзелак 11 студзеня ў 11:00 у Мосары.

Юзаф Булька набыў вялікую вядомасць дзякуючы стварэнню на тэрыторыі вёскі Мосар і ўсяго Удзелаўскага сельсавета Глубокскага раёна зоны цвярозасці, піша "БелТА". Ксёндз здолеў упэўніць мясцовых жыхароў у неабходнасці забароны на продаж спіртнога ва ўсіх крамах сельсавета.

Да стварэння зоны цвярозасці Юзаф Булька ішоў на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў. Спачатку пры касцёле св. Ганны быў арганізаваны ўнікальны антыалкагольны музей. Потым з'явілася адмысловая алея.

Касцёл св. Ганны ў Мосары 

Ужываць спіртныя напоі не рэкамендавана шматлікім паломнікам, якія наведваюць Мосар, каб пабачыць касцёл св. Ганны і парк з фантанам, скульптурамі і сажалкай, добраўпарадкаванне якога таксама адбылося з ініцыятывы Юзафа Булькі.

Вечная памяць.

Фота: globus.tut.by, news.bigmir.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі