Памёр кампазітар Анджэла Бадаламенці — аўтар музыкі да серыяла "Твін Пікс"

Анджэла Бадаламенці / ІТАР-ТАСС
Анджэла Бадаламенці / ІТАР-ТАСС

Ва ўзросце 85 гадоў памёр кампазітар Анджэла Бадаламенці.

Ён быў найбольш вядомы сваёй супрацай з кінарэжысёрам Дэвідам Лінчам. Менавіта Бадаламенці стаў аўтарам музыкі да фільмаў "Твін Пікс", "Сіні аксаміт", "Малхолланд Драйв", "Шаша ў нікуды".

Акрамя таго кампазітар супрацоўнічаў з Дэвідам Боўі, Нінай Сімон, Полам Макартні, Шырлі Бэсі, Далорэс О'Рыардан ды іншымі.

Музыку Бадаламенці выконвалі на адкрыцці Алімпіяды 1992 года ў Барселоне, калі запальвалі алімпійскую паходню. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі