Памёр Гія Канчэлі — аўтар музыкі да фільмаў "Міміно" і "Кін-дза-дза"

Памёр Гія Канчэлі — аўтар музыкі да фільмаў "Міміно" і "Кін-дза-дза"

На 85-м годзе жыцця памёр грузінскі кампазітар, народны артыст СССР Гія Канчэлі. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Руставі 2" са слоў сяброў сям'і кампазітара.

Найбольшую папулярнасць Канчэлі прынесла музыка да фільмаў Георгія Данелія "Міміно", "Кін-дза-дза", "Не гаруй", "Пашпарт". Дарэчы, ён жа напісаў і музыку да кінафільма "Круглянскі мост" паводле аднайменнага твора Васіля Быкава. Стужка была знятая ў 1990 годзе на "Беларусьфільме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі