Памёр Эдуард Шэварнадзэ

Палітык памёр 7 ліпеня ў 12 гадзін па мясцовым часе (11 па беларускім). Звестак пра дату і месца пахавання пакуль няма.

Эдуард Шэварднадзэ нарадзіўся 25 студзеня 1928 года. Быў савецкім, а затым грузінскім палітычным і дзяржаўным дзеячам. Першую высокую пасаду заняў у 1965 годзе, калі стаў міністрам аховы грамадскага парадку Грузінскай ССР. Праз тры гады Шэварнадзэ ўзначаліў Міністэрства ўнутраных спраў Грузінскай ССР. Ад 1972 года – першы сакратар ЦК КП Грузіі, а з 1985 – Міністр замежных спраў СССР. Гэтую пасаду Эдуард Шэварнадзэ займаў да самага канца СССР.

Вяртанне ў высокую палітыку адбылося ў 1995 годзе, калі Эдуард Шэварнадзэ стаў прэзідэнтам Грузіі, куды вярнуўся пасля звяржэння рэжыму Звіяда Гамсахурдзіі. Спачатку ён займае пасаду старшыні Дзяржсавета, затым старшыні парламента. Восенню 2003 года пад ціскам апазіцыі і дэманстрантаў падчас так званай “Рэвалюцыі ружаў” Шэварнадзэ быў вымушаны падаць у адстаўку.

Фота bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі