Памёр былы кіраўнік МУС і КДБ Беларусі Уладзімір Ягораў

Памёр былы кіраўнік МУС і КДБ Беларусі Уладзімір Ягораў

Памёр былы кіраўнік МУС і КДБ Беларусі Уладзімір Ягораў. Яму было 76 гадоў. Развітанне з генералам адбудзецца 6 кастрычніка ў Мінску ў Клубе імя Дзяржынскага, паведамляе "Наша ніва".

Ягораў нарадзіўся ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Быў на камсамольскай працы, скончыў Вышэйшую школу КДБ, працаваў у Камітэце дзяржбяспекі БССР, быў накіраваны на працу ў міліцыю. Быў міністрам унутраных спраў Латвіі. На радзіму вярнуўся ў 1990-м, чатыры гады быў міністрам унутраных спраў. У 1994-1995 гадах — старшыня КДБ Беларусі. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, кіраўніком камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Як піша nn.by, Уладзімір Ягораў быў сапраўдным патрыётам. Любіў спяваць беларускія песні, быў добрым баяністам. У яго хаце вісеў вялізны герб "Пагоня". Ягораў на пяць гадоў перажыў сваю жонку — рэктара Універсітэта культуры Ядвігу Грыгаровіч. У сталыя гады яны вярнуліся да мовы свайго дзяцінства, дома размаўлялі па-беларуску.

Памёр былы кіраўнік МУС і КДБ Беларусі Уладзімір Ягораў
Фота: kgb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі