Вы тут

Памёр былы гулец зборнай Беларусі па футболе Дзяніс Коўба

Дзяніс Коўба / прэс-служба "Крылаў Саветаў"​

Былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба памёр ад каранавіруса на 43-м годзе жыцця, паведамляе клуб "Крылы Саветаў".

Інфармацыю пра смерць футбаліста пацвердзіла і яго былая жонка Надзея Коўба

Выступаючы за самарскі клуб "Крылы Саветаў", Коўба правёў 260 матчаў і забіў 8 галоў. За зборную Беларусі Коўба правёў 36 матчаў, забіўшы два галы. Футбаліст выступаў таксама за віцебскі "Лакаматыў", украінскія клубы "Зорка" і "Александрыя", чэшскую "Спарту", з якой стаў чэмпіёнам краіны, і падмаскоўныя "Хімкі".

Дзяніс Коўба нарадзіўся ў 1979 годзе ў Віцебску, дзе і пачаў гуляць у футбол. Са студзеня 2020 года ён працаваў галоўным трэнерам дубля "Віцебска".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.