Вы тут

Памёр аўтар праекта, які мог пазбавіць Беларусь ад паліўнай залежнасці ад Расіі

Станіслаў Гусак (у цэнтры) побач з Зянонам Пазняком (злева), пачатак 1990-х / svaboda.org

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, адзін са стваральнікаў дэмакратычнага руху ў Беларусі ў канцы 1980-х — у пачатку 1990-х, паведамляе Радыё Свабода. Інжынер-энергетык быў аўтарам праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару. Мяркуецца, што ў выпадку рэалізацыі ён мог пазбавіць Беларусь ад паліўнай залежнасці ад Расіі.

Гусак быў у камандзе Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, якія выйграў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.