Памёр архіепіскап Арцемій з Гродна. Яму было 70 гадоў

Архіепіскап Арцемій (Кішчанка) / belarus2020.churchby.info
Архіепіскап Арцемій (Кішчанка) / belarus2020.churchby.info

Архіепіскап Арцемій (Кішчанка) памёр ноччу 22 красавіка. Ён не дажыў трох дзён да свайго 71-годдзя. У 1996-2021 гадах Арцемій кіраваў Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2020 годзе рэзка засудзіў гвалт сілавікоў. “Хрысціянская візія” раней паведамляла пра цяжкую хваробу святара і прасіла вернікаў маліцца за яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі