Памочніцу Бабарыкі і каардынатара яго ініцыятыўнай групы прызналі палітвязнямі

Памочніцу Бабарыкі і каардынатара яго ініцыятыўнай групы прызналі палітвязнямі

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні. Праваабарончая супольнасць прызнала імі Алену Карагачаву, асабістую памочніцу патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, удзельніцу яго ініцыятыўнай групы, і Дзмітрыя Караку, аднаго з каардынатараў ініцыятыўнай групы. Карака быў затрыманы яшчэ 18 чэрвеня, Карагачава — 1 ліпеня, яе вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры. Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення, паведамляе spring96.org.  

Алена Карагачава і Дзмітрый Карака знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Карагачава больш за 20 гадоў працавала з Бабарыкам ў Белгазпрамбанку. Па гэтай справе ўжо затрыманы дзясяткі чалавек. Экс-банкіра і палітыка Віктара Бабарыку абвінавачваюць у "адмыванні грошай", "ухіленні ад выплаты падаткаў", "дачы хабару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі