Сталі вядомыя артыкулы, па якіх абвінавачваюцца Віктар і Эдуард Бабарыкі

Сталі вядомыя артыкулы, па якіх абвінавачваюцца Віктар і Эдуард Бабарыкі

Сталі вядомыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, фігурантамі якіх з'яўляюцца Віктар і Эдуард Бабарыкі. "Спіс крымінальных спраў апеляцыйнай інстанцыі, прызначаных да слухання" быў вывешаны ў Мінскім гарадскім судзе.

Паводле гэтага спіса, Віктара Бабарыку вінавацяць адразу па трох артыкулах: ч. 2 арт. 245, ч. 2 арт. 243 і ч. 2 арт. 431. Гэта — "адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры", "ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры" і "дача хабара паўторна ці ў асабліва вялікім памеры" адпаведна.  

Эдуарда Бабарыку вінавацяць толькі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Максімальнае пакаранне паводле гэтых артыкулаў — пазбаленне волі тэрмінам да 7 год.

Вылучэнца на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, які кіраваў яго ініцыятыўнай групай. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі