Памілаваная медсястра Юлія Кашаверава вярнулася ў Віцебск

Памілаваная медсястра Юлія Кашаверава вярнулася ў Віцебск

Памілаваная віцебская медсястра Юлія Кашаверава вярнулася дахаты, паведамляе Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці. Яна дзякуе ўсім за падтрымку і салідарнасць.

"У сябе дома знаходжуся ў гасцях, — кажа Кашаверава на першым відэа пасля вызвалення. — Вялікі вам дзякуй за дапамогу, за падтрымку. Я ўсіх люблю і цалую. Ваша Юля".

У лютым сёлета Юлія Кашаверава была асуджана на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за тры ўдары па міліцэйскаму бусіку і сарваную маску з міліцыянера падчас вулічнай акцыі ў кастрычніку 2020-га ў Віцебску. Яна правяла ў зняволенні 11 месяцаў.

Да арышту Кашаверава працавала медсястрой у вайсковай частцы. Праваабарончая супольнасць прызнала яе палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі