Праваабаронцы даведаліся імёны 9 з 13 "памілаваных"

Праваабаронцы даведаліся імёны 9 з 13 "памілаваных"

Праваабаронцы даведаліся імёны яшчэ некалькіх палітвязняў, якіх "памілаваў" Аляксандр Лукашэнка.

Як піша ТГ-канал "Вясна", гэта Яўген Пашалюк, Яўген Каральчук, Сяргей Рудзінскі, Ігар Быкоўскіх. Яны былі асуджаныя п адыфамацыйных артыкулах: здзек з дзяржаўных сімвалаў, абраза прадстаўніка ўлады і абраза суддзі. Усіх іх павінны выпусціць на волю. 

Памілаванне атрымала віцебская медсястра Юлія Кашаверава: яе асудзілі за тое, што на акцыі пратэсту сарвала маску з сілавіка і стукнула нагой па міліцэйскім "бусіку". На судзе яна патлумачыла гэтыя ўдары тым, што ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу.

Палітвязню Вадзіму Сычаку, асуджанаму за разбітае шкло 10 жніўня ў аўтобусе, "хімію" замянілі на "хатнюю хімію".

Раней паведамлялася, што пад памілаванне трапілі Віктар Каліноўскі, Віктар Лоза і Максім Шаўлінскі. Такім чынам, вядомыя імёны 9 з 13 памілаваных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі