Памежны камітэт хоча пазбавіць званняў 5 чалавек, якія перайшлі на бок народа

Памежны камітэт хоча пазбавіць званняў 5 чалавек, якія перайшлі на бок народа

Дзяржаўны памежны камітэт падаў на пазбаўленне званняў пяць чалавек, якія перайшлі на бок народа пасля выбараў жніўня 2020 года.

"Па ініцыятыве Дзяржаўнага памежнага камітэта да пазбаўлення званняў былі прадстаўленыя пяць чалавек, якія звольненыя з органаў памежнай службы ў перыяд са жніўня 2020 года па студзень цяперашняга", — пракаментаваў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі.

Як распавядала Еўрарадыё, 4 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №174, якім пазбавіў званняў больш за 80 сілавікоў, якія перайшлі на бок народа. Каля 40 чалавек з іх, як выявілася, былыя супрацоўнікі МУС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі