Памерла старэйшая акторка Купалаўскага тэатра Галіна Арлова

Памерла старэйшая акторка Купалаўскага тэатра Галіна Арлова

Памерла актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Галіна Арлова. Ёй было 92 гады.

Народная артыстка Рэспублікі Беларусь была самай старэйшай артысткай Купалаўскага. Больш за 60 год яна аддала роднаму тэатру. Пасля жнівенскіх падзеяў, калі з яго звольнілася большасць супрацоўнікаў, Галіна Арлова засталася і прысутнічала на сустрэчы з Лукашэнкам.

Гледачам артыстка вядомая і па ролях у фільмах: "Атланты и кариатиды", "Ягодка, проверяющая из министерства", "Жениться — не журиться". 

Была жонкай Мікалая Яроменкі-старэйшага, маці Мікалая Яроменкі-малодшага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі