Памерла "Lucy In The Sky With Diamonds"

У Вялікабрытаніі памерла "Lucy In The Sky With Diamonds", паведамляе 28 верасня агенцтва The Press Association. Люсі не стала ва узросце 46-ці гадоў.  Партрэт Люсі О'Донэл, намаляваны сынам Джона Ленана Джуліянам, натхніў The Beatles на напісанне знакамітай песні "Lucy In The Sky With Diamonds".



Па словах Джуліяна, ён і Люсі разам хадзілі ў дзіцячы садок, і аднойчы, калі яму было тры гады, ён намаляваў партрэт дзяўчынкі, прынёс яго бацьку і сказаў, што на малюнку – "Люсі ў нябёсах з дыяментамі". Песня з такой назвай з'явілася на альбоме "Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band", які выйшаў у 1967 годзе.

Пасля выхаду альбома крытыка вінаваціла The Beatles у тым, што ў гэтай песні прапагандуецца ЛСД, на што паказвае назва песні і яе сюррэалістычны тэкст.

lenta.ru
Фота: jaloubob.com.ar, dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі