Памерла Колін Маккалоў, аўтарка кнігі "Птушкі на цернях"

Памерла вядомая аўстралійская пісьменніца Колін Маккалоў, якая праславілася раманам "Птушкі на цернях". Ёй было 77 гадоў.

Як інфармуе ВВС, пісьменніца памерла ў бальніцы на востраве Норфалк. Яна перанесла некалькі мікраінсультаў, згубіла зрок, у апошнія месяцы была прыкаваная да інваліднай каляскі.

Дэбютным раманам Маккалоў стаў раман "Цім", апублікаваны ў 1974 годзе, а праз тры гады была выдадзена сага пра жыццё трох пакаленняў аўстралійцаў — "Якія спяваюць у цярноўніку". Кніга стала сусветным бэстсэлерам, была перакладзеная больш чым на 20 моваў, правы на яе пазней былі прададзеныя на аўкцыёне за 1,9 млн долараў. Усяго за сваю пісьменніцкую кар'еру Маккалоў апублікавала больш за 20 твораў, у тым ліку 11 раманаў. Апошняя яе кніга — "Горкая радасць" — выйшла ў 2013 годзе, піша РІА "Новости".

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі