Памерла дзяўчына, якую заціснула шклом у машыне

Памерла дзяўчына, якую заціснула шклом у машыне

У рэанімацыйным аддзяленні лякарні 7 верасня памерла 20-гадовая жыхарка Жабінкі, якую заціснула шклом у аўтамабілі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.

31 жніўня жанчына разам з сям'ёй была ў гасцях у вёсцы Старое Сяло Брэсцкага раёна. Прыкладна ў 16:30 муж знайшоў яе ў непрытомным стане, заціснутай шклом пярэдняй левай дзверкі машыны. Мужчына выбіў шкло і выклікаў хуткую.

Мяркуецца, што жанчына хацела праз адчыненае акно дастаць з салона аўто двухгадовую дачку. Але нечакана спрацаваў шклопад'ёмнік, і жанчыну заціснула. 

Праверкай па гэтым факце займаецца Следчы камітэт. Дакладную прычыну смерці назавуць пасля судова-медыцынскай экспертызы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі